Verwandte Artikel zu "Новым імк&#...

"Новым імкненьням даць ... да 140-го - Softcover

 
9781915601803:

Inhaltsangabe

Постаць Вацлава Ластоўскага - палімата-самавука, сапраўднага пачынальніка, які закладаў новыя формы і падыходы ў многіх галінах беларусазнаўства, выразна вылучаецца на тле культурнага будаўніцтва 1920-х гадоў. Менавіта яму была прысьвечаная большая частка выступаў. У зборніку ёсьць дасьледаваньні, прысьвечаныя Яўхіму Карскаму, Максіму Гарэцкаму і Аляксандру Шлюбскаму, а дзейнасьць В. Ластоўскага разглядаецца ў зьвязцы з шматлікімі іншымі стваральнікамі беларускай сацыяльнай і гуманітарнай навукі ў 20-ыя гады мінулага стагодзьдзя. Адыход ад меркаванага мовазнаўчага характару зборніка адлюстраваны ў больш шырокай фармулёўцы ягонае назвы, якая прадстаўляе творчасьць Ластоўскага як частку агульнага культурнага дыскурсу 1920-х гадоў.

Адлюстроўваючы множнасьць сфэр дзейнасьці Вацлава Ластоўскага, зборнік прадстаўляе міждысцыплінарны падыход да ягонае творчасьці. Ці не ўпершыню перад намі паўстае Ластоўскі як сацыялінгвіст, мастацтвазнаўца і філёзаф, дасьледуецца рэцэпцыя ягонае творчасьці. Поруч з цэнтральнай постацьцю Ластоўскага разглядаюцца іншыя значныя асобы, якія закладалі асновы беларускага мовазнаўства (Я. Карскі), літаратуразнаўства (М. Гарэцкі) і этнаграфіі (А. Шлюбскі).

Die Inhaltsangabe kann sich auf eine andere Ausgabe dieses Titels beziehen.